Святы Мікалай наведаў Місію

Святы Мікалай наведаў Місію

На іншых мовах: ru
Святы Мікалай наведаў Місію

Свята св. Мікалая – доўгачаканы дзень для ўсіх дзяцей.

Шмат гарадоў і вёсак трэба было наведаць Сябру наймалодшых, але не абмінуў Мікалай і нашай Місіі. 10 снежня адбылася цёплая сустрэча са Святым, які, канешне ж, прыйшоў не з пустымі рукамі. Каб убачыцца з дарагім госцем, дзецям прыйшлося выканаць заданні добрай Феі і хроснай Мікалая Сіроткі з роду Радзівілаў. Святы Мікалай таксама праверыў ці наймалодшыя наведвальнікі Місіі гатовыя стаць яго памочнікамі, каб рабіць як мага больш добрых спраў. Вечар быў перапоўнены радасцю і ўсмешкамі.

Дзеці падрыхтавалі для св. Мікалая шмат сюрпызаў: вершы і песні. У канцы кожны атрымаў падарунак.