Другая еўрапейская канферэнцыя “Фармаванне і прафілактыка – ўлада як паслуга” адбываецца ў Заграбе. У склад беларускай дэлегацыі ўваходзіць таксама наша дырэктарка.
Кіраўнікі розных рэлігійных арганізацый з шэрагу еўрапейскіх краін сабраліся сёлета ў Харватыі каб паразважаць і абмеркаваць служэнне ў Каталіцкім Касцёле як спосаб ажыццяўлення ўлады. У гэтым годзе спатканне праходзіць на базе Каталіцкага Універсітэта Харватыі.
Дэлегаты разважаюць над пытаннямі абароны непаўналетніх ад сэксуальнага выкарыстання і хатняга нясілля. Падчас запланаваных спатканняў будуць зроблены спробы пошукаў шляхоў пераадолення гэтых балючых праблем сучаснасці, з якімі ўжо на працягу 35 год змагаецца і Каталіцкі Касцёл. Яшчэ ў 2002 г. папа Ян Павел ІІ сказаў, што Касцёлу ў гэтай сферы патрэбнае ачышчэнне.
Перад удзельнікамі выступаюць багасловы і навукоўцы са Славакіі, Харватыі і Італіі. Таксама шмат часу адводзіцца на абмен вопытам і абмеркаванне вузкіх праблем у маленькіх працоўных групах.
Падчас сваіх выступленняў удзельнікі ІІ Еўрапейскай Канферэнцыі неаднойчы падкрэслівалі, што гэтую рану Касцёла, як і кожную іншую, неабходна лячыць. Праблемы маладых людзей змушаюць выхавацеляў, настаўнікаў і фарматараў сур’ёзна заняцца праблематыкай павышэння эфектыўнасці выхавання і абароны непаўналетніх ад насілля. На канферэнцыі прагучалі і словы папы Францішка, які таксама, закранаючы гэтыя ж праблемы, звяртае ўвагу аднак на тое, што “голас вялікіх злоўжыванняў не можа перакрычаць дабра, якое чыняць шматлікія святары і кансэкраваныя асобы”. Тым не менш, у кожнага павінна быць адказнасць за даручаных ім дзяцей.
Сястра Часлава падзялілася з самаранінам, што “нягледзячы на сур’ёзнасць і цяжкасць праблем, якія абмяркоўваюцца на канферэнцыі, сярод яе ўдзельнікаў пануе дух радасці і ўзаемаразумення, таму што выхавацеляў турбуюць адны і тыя ж пытанні”. “Гэты кангрэс дае ўнікальны шанс для абмену досведам і магчымасць завязаць новыя знаёмствы, стварае перспектывы далейшага супрацоўніцтва”, – дадала дырэктарка.
Сёлетняе спатканне з’яўляецца працягам леташняй канферэнцыі ў Фларэнцыі. У мінулым годзе прадстаўнікі еўрапейскіх каталіцкіх арганізацый разважалі над крыніцамі і спосабамі перадухілення злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі