Прызнаемся, што мы больш цікавімся сабой, чым Езусам, за свае справы чакаем пахвалы ад іншых, ахвотней спаўняем свае жаданні, а не волю Бога. Святая Уршуля нагадвае, што ціхая праца сцеражэ ад пыхі і славалюбства.
ДУМКА святой Уршулі:
Быць карыснаю – гэта не значыць рабіць вялікія справы ў вачах людзей, гэта значыць верна выконваць Божую волю.
ЗАДАННЕ:
Спрабуем рабіць справы ціха і незаўважна, з любоўю і пакораю. Спрабуем выконваць штодзённую працу як працяг малітвы, пад Божым позіркам і з любові да Бога.
НАВЭННА да святой Уршулі Ледухоўскай:
О Езу, Твайму Сэрцу даручаю…(назваць інтэнцыю)
Узглянь і ўчыні тое, што падкажа Табе Тваё Сэрца. Дазволь Твайму Сэрцу дзейнічаць. О Езу, я разлічваю на Цябе, давяраю Табе, цалкам Табе аддаюся. У Табе я ўпэўнены. О Сэрца, поўнае любові, давяраю Табе без рэшты, бо сам з сябе я схільны да ўсялякага зла, але ва ўсім спадзяюся на Тваю дабрыню. Амэн.
Дзеля заслугаў нашага Пана Езуса Хрыста прымі, о Божа, малітвы, якія ўзносяцца да Цябе праз заступніцтва святой Уршулі Ледухоўскай, вернай паслядоўніцы дабрадзенасцяў Найсвяцейшага Сэрца Твайго Сына, і ўдзялі нам ласкі, якой з даверам просім. Амэн.
Найсвяцейшае Сэрца Езуса, змілуся над намі!
Святая Уршуля, маліся за нас!