У бібліятэцы чыталі казку “Лагодны воўк” Алены Масла

У бібліятэцы чыталі казку “Лагодны воўк” Алены Масла

На іншых мовах: pl ru
У бібліятэцы чыталі казку “Лагодны воўк” Алены Масла

На “Кніжных пасядзелках” чыталі казку “Лагодны воўк” Алены Масла, глядзелі мультфільм па казцы, абмяркоўвалі і малявалі.

Ці можа быць воўк не галодны, а лагодны? Цікавая казка ламае стэрэатыпы і паказвае, што дабрыня і любоў робяць цуды! Дзеткі разважалі: што азначае быць добрымі? Гэта значыць быць ветлівымі, спагадлівымі, цярплівымі, уважлівымі адно да аднаго, а таксама значыць умець прабачаць адно аднаму. Дабрыня з’яўляецца важнай хрысціянскай каштоўнасцю. У казцы выдатна паказана, як дзейнічае ланцужок дабрыні. Казка таксама вучыць: рабіць дабро настолькі прыемна, што “на душы ружы цвітуць”.

Усе фота творчых чытанняў казкі “Лагодны воўк” глядзіце ў альбоме.

Запрашаем далучацца да нашых “Кніжных пасядзелак”!