У летнік завітаў разьбяр з Глыбокага!

У летнік завітаў разьбяр з Глыбокага!

На іншых мовах: en
У летнік завітаў разьбяр з Глыбокага!

Разьбяр Віктар Дудкевіч з Глыбокага прыехаў​ у Місію Добрага Самараніна, каб падзяліцца сваімі ведамі з дзеткамі летніка “Вакацыі з Богам”​.​

Майстар​ займаецца адраджэннем старажытнай цацкі і стварыў вялікую колькасць драўляных цацак. Разьбяр зрабіў​ таксама копіі друкарскага варштата і нават​ драўляны ровар! Некаторыя цацкі і​ маленькі друкарскі варштат ён прывёз, каб паказаць юным удзельнікам сустрэчы.​ Дзеткам вельмі цікава было паслухаць пра гісторыю цацак і традыцыі іх вырабу, гісторыю пісьма і пачатак кнігадрукавання,​ а таксама пагуляць з драўлянымі цацкамі, папісаць на васковых таблічках​ і падрукаваць на міні-варштаце. Такія сустрэчы надзвычай важныя для дзетак, бо яны інтэлектуальна і творча развіваюць, спрыяюць зацікаўленасці роднай культурай і традыцыямі.​