Крыжовы шлях – гэта набажэнства Вялікага посту, якое сімвалічна ўзгадвае дарогу Езуса Хрыста на смерць. Вернікі, трымаючы ў руках крыж, абыходзяць чатырнаццаць “стацый” , якія нагадваюць асноўныя моманты пакуты Хрыста, разважаюць над крыжовымі цярпеннямі Хрыста і праслаўляюць Яго за збаўленне чалавецтва.
Дзеткі, бацькі, супрацоўнікі і сябры Місіі сабраліся разам, каб перажыць Крыжовы шлях — дарогу цярпення, роздуму і пакуты. Набажэнствы Крыжовага шляху з’яўляюцца аднымі з самых ўражлівых малітваў як для дзяцей, так і для дарослых. Кожны разам з Хрыстом абыходзiць Яго боль i муку, пры гэтым нясе “крыж” сваіх грахоў, праблем і сумненняў.
Фота ў альбоме