Ура! Распачаўся​ летнік “Вакацыі з Богам”!

Ура! Распачаўся​ летнік “Вакацыі з Богам”!

На іншых мовах: ru pl
Ура! Распачаўся​ летнік “Вакацыі з Богам”!

13 чэрвеня стартаваў​ першы тур​ летніка “Вакацыі з Богам”. Падчас Святой Імшы ксёндз Аляксандр павіншаваў усіх з пачаткам летніка і пажадаў, каб у Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры разам з вясёлым адпачынкам і цікавымі гульнямі дзеткі з радасцю спазнавалі Бога. Невыпадкова наш летнік так і называецца – “Вакацыі з Богам”.

​Летнік пачаўся ў літургічны ўспамін св. Антонія Падуанскага, які з’яўляецца адным з найбольш шанаваных святых у Каталіцкім Касцёле і вельмі папулярны ў народнай пабожнасці. Ён так дасканала ведаў Біблію, што пра яго гаварылі: “Калі б усе Святыя Пісанні былі знішчаны, Антоній мог бы прадыктаваць іх сакратару, аднавіўшы такім чынам”. Менавіта таму ён быў абвешчаны доктарам Касцёла. Святы Антоній быў не толькі разумны і адукаваны, а таксама заўсёды быў вельмі чулы да патрэбаў бедных, гатовы дапамагчы ў любой бядзе кожнаму, асабліва тым, хто сам гатовы дапамагаць найбольш патрабуючым.

​Пра Бога дзеткам можна казаць самымі рознымі спосабамі. У летніку будзем распавядаць пра Бога, чытаць дзіцячую Біблію і тлумачыць сэнс святой Імшы. Будзем спяваць​ хрысціянскія спевы, маляваць малюнкі і ладзіць тэатральныя пастаноўкі з хрысціянскімі сюжэтамі. Але галоўны спосаб сказаць дзецям пра Бога — гэта ўласныя паводзіны і захаванне.​ Таму галоўным правілам паводзінаў у летніку з’яўляюцца словы са Святога Пісання “як хочаце, каб з вамі абыходзіліся людзі, так абыходзьцеся і вы з імі”. Выхавацелі летніка стараюцца, каб сваім прыкладам паказваць міласэрнасць і любоў дзецям.

​Фотаздымкі з першага дня летніка глядзіце ў альбоме.

Пра расклад усіх змен летніка чытайце тут.