Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца​ Езуса

Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца​ Езуса

Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца​ Езуса

16 чэрвеня ў Дабрачыннай​ Місіі Добрага Самараніна адзначылі Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Гэта свята асаблівае, таму што ордэн​ уршулянак, якія заснавалі Місію,​ мае назву​ Кангрэгацыя Сясцёр Уршулянак Сэрца Езуса Канаючага.​ Сэрца Хрыста з’яўляецца сімвалам любові Бога да людзей, такім чынам, гэтае свята адлюстроўвае падзяку Богу за Яго любоў і дараванае збаўленне.

Святую Імшу ўзначалілі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і​ ​ ксёндз Аляксандр Шамрыцкі. Пасля прыняцця святой Камуніі чыталася малітва, у якой выказваецца просьба, каб Сэрца Езуса, у якім свет адкрывае сапраўдную прыроду Бога, навучыла нас бачыць Хрыста ва ўсіх людзях.

Дзеткі рыхтаваліся да ўрачыстасці і зрабілі Езусу падарунак – упрыгожаныя добрымі ўчынкамі і думкамі сэрцы!