Урачыстасць св. Уршулі ў Місіі

Урачыстасць св. Уршулі ў Місіі

Урачыстасць св. Уршулі ў Місіі
29 мая  – важны дзень для нашай Місіі. Як штогод, у наведвальнікаў Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра было шмат нагодаў для святкавання. Перш за ўсё – гэта ўспамін Святой Уршулі Ледухоўскай, нашай нябеснай апякункі.
Свята распачалося Святой Імшой, падчас якой мы асаблівым чынам маліліся за выпускнікоў Місіі, а таксама за дзяцей, якія перажывалі ў гэты дзень гадавіну сваёй першай Святой Камуніі.
У наступнай частцы святкавання адбыўся невялікі канцэрт. Свята было спалучана з заканчэннем катэхетычнага года. Выпускнікі Місіі атрымалі дыпломы. Атмасфера радасці і ўдзячнасці перапаўняла ўсіх прысутных.