У капліцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра адбылася Святая Імша ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Унебаўзяцце з’яўляецца адной з галоўных урачыстасцяў на працягу літургічнага года і адзначаецца ў большасці краін 15 жніўня. У гэты дзень у касцёлах асвячаюць плёны новага ўраджаю – дажынкавыя снапы, садавіну, гародніну, а таксама зёлкі і кветкі.
Дагмат Унебаўзяцця, абвешчаны ў 1950 г., быў часткаю праграмы Папы Пія ХІІ, які ўсім сэрцам клапаціўся пра распаўсюджванне марыйнай пабожнасці. Папа верыў, што абвяшчэнне новага марыйнага догмату стане вялікім імпульсам да развіцця культу Маці Божай, і гэта накіруе свет на добры шлях.