У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры зноў працуе маленькая вандроўная бібліятэка Пасольства Швецыі і Шведскага інстытута! На гэты раз прадстаўлена яшчэ больш кніг, гульняў і цацак са Швецыі!
Бібліятэчка прапануе для маленькіх наведнікаў каля 50 кніг вядомых шведскіх аўтараў на беларускай і шведскай мовах. Ва ўтульным шведска-беларускім куточку літаратуры і творчасці можна чытаць, гуляць і маляваць. Кнігі, пазлы, размалёўкі, цацачныя Карлсан, Піпі і Фіндус чакаюць сваіх маленькіх сяброў!
Узгадаем, што ўвесну бібліятэчка ўжо гасціла ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры і актыўна выкарыстоўвалася.
У “Маленькай бібліятэцы” адбываліся чытанні шведскай літаратуры , а таксама кнігі “Віта Белая Крэска”, паводле якой дзеткі пабачылі спектакль.
Цяпер ў шведскай бібліятэчцы таксама плануюцца цікавыя летнія чытанні і імпрэзы!
Усе фота ў альбоме.