На нашым велікодным стале шмат розных страў і элементаў, пра якія мы ведаем не шмат, але якія маюць багатую сімволіку. Што ў пасхальным кошыку мае прывілеяванае месца: яйкі, хлеб, соль, вяндліны або сыр? Велікодны Баранак!
Ахвярны баранак з’яўляецца прадказаннем ахвяры Езуса Хрыста, які, праліўшы сваю кроў на крыжы, вызваліў кожнага чалавека з няволі граху і захаваў ад вечнай смерці. Габрэі на Пасху ахвяроўвалі баранка, які ўзгадваў пра лёсавызначальную падзею ў іх гісторыі: калі яны знаходзіліся ў няволі ў Егіпце, Бог пачуў іх просьбы аб вызваленні і не даў ім загінуць. Бог загадаў ізраільцянам акрапіць свае дзверы крывёю ахвярнага баранка. Жыхары пазначаных дамоў ацалелі, у неакропленыя ж завітала Божая знішчальная моц, якая напужала фараона і змусіла дараваць габрэям свабоду.
Місія Добрага Самараніна рыхтуе салодкіх святочных Велікодных Баранкаў, якія можна набыць за ахвяраванні.
Адрас: Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр, вул. Серафімовіча, 19, г. Мінск