Вялікая Пятніца – дзень смутку і цішыні

Вялікая Пятніца – дзень смутку і цішыні

На іншых мовах: en
Вялікая Пятніца – дзень смутку і цішыні

Вялікая пятніца – гэта дзень, у якім найглыбей перажаваем муку, укрыжаванне і смерць Збавіцеля. Гэта дзень жалю і смутку, гэта дзень цішыні. У цэнтры Вялікай пятніцы знаходзіцца смерць Збавіцеля на Крыжы. Крыж – знак любові Бога да чалавека.

Увечары ў Вялікую пятніцу ва ўсіх касцёлах адбываецца набажэнства Адарацыі святога Крыжа. Выйшаўшы да алтара, святары кладуцца перад ім крыжам і пэўны час моляцца ў маўчанні разам з вернікамі. Пасля гэтай малітвы святар уносіць крыж, захінуты ў фіялетавую тканіну, і, узняўшы яго, паступова здымае тканіну, тройчы спяваючы: “Вось дрэва крыжа, на якім памёр Збаўца свету”. Вернікі адказваюць: “Пойдзем з паклонам”. Потым святар ушаноўвае крыж, а за ім гэта робяць усе вернікі. Пасля пакланення Крыжу адбываецца ўдзяленне Камуніі, і святыя Эўхарыстычныя дары пераносяцца ў сімвалічную грабніцу, дзе застаюцца да заканчэння Пасхальнай Вігіліі. Гэтая “грабніца Хрыста”, зазвычай прыгожа аздобленая кветкамі, застаецца адзіным асветленым месцам у касцёле, а ўсё іншае святло гасіцца. Вернікі застаюцца перад ёй у малітве і адарацыі на доўгі час.​

Усе фота глядзіце ў альбоме “Вялікая пятніца”.