Запрашаем 1 верасня ў 18.00 на супольную малітву і вечарыну, каб адзначыць Дзень ведаў і пачатак навучальнага года.
Вучоба, як вядома, справа няпростая і вельмі адказная. Гэты дзень важны не толькі для дзетак, а таксама для настаўнікаў і бацькоў, бабуль і дзядуль. Разам распачнем нашае дасканаленне з Божым благаслаўленнем!
Асвячэнне падручнікаў і школьных прылад адбудзецца ў бліжэйшую нядзелю 28 жніўня ў 12.00 падчас св. Імшы і 1 верасня ў 18.00 падчас набажэнства.
Чакаем у Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры (вул. Серафімовіча, 19, метро “Пралетарская”).