З Божым благаслаўленнем у новы навучальны год

З Божым благаслаўленнем у новы навучальны год

На іншых мовах: en
З Божым благаслаўленнем у новы навучальны год

3 верасня адбылася​ святая Імша з нагоды пачатку навучальнага і катэхетычнага года.​

Перад алтаром дзеці і дарослыя дзякавалі Богу за праведзеныя летнія​ вакацыі, прасілі дароў Духа Святога, імкнення да ведаў, прагі спазнаваць прыгажосць створанага Богам свету.​ Супольна маліліся ў інтэнцыі вучняў, настаўнікаў і катэхетаў аб духоўныя плёны новага навучальнага года. Святар нагадаў дзецям і дарослым, што ва ўсіх цяжкіх момантах варта не забываць пра надзейнага сябра і настаўніка – Езуса Хрыста, які жадае кожнага падтрымаць сваёй дапамогай. Па традыцыі святая Імша завершылася благаслаўленнем школьнікаў, асвячэннем падручнікаў і школьных прылад.​​ У хуткім часе распачнецца і катэхетычны год, цяпер трывае запіс дзяцей на катэхезы.​

Да сустрэчы ў Місіі Добрага Самараніна!

Падрабязнасці па тэлефонах:​​​​ +375 (17) 343-99-17​ /​ +375 (44) 770 09 01
E-mail:​​​​​ samaranin16@gmail.com