9 снежня ў бібліятэцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра адбыліся “Кніжныя пасядзелкі”, прысвечаныя 131-гаддзю з дня нараджэння класіка беларускай паэзіі Максіма Багдановіча. Яго знакамітыя радкі “Я не самотны, я кнігу маю” вельмі любяць юныя чытачы, бо таксама цэняць кнігі. На занятках размаўлялі пра жыццё і дзейнасць паэта, чыталі вершы і афармлялі партрэты. Мэта заняткаў – зацікавіць дзетак беларускай літаратурай, стымуляваць творчую актыўнасць і павысіць чытацкую цікавасць да кнігі, выхоўваць падрастаючае пакаленне на найлепшых творах, якія вучаць дабрыні, міласэрнасці, любові да Бога і бліжняга.
Фота заняткаў глядзіце ў альбоме “Максім Багдановіч (снежань 2022)”
Запрашаем далучацца да “Кніжных пасядзелак”!
Узрост дзетак: 4–10 гадоў
Час заняткаў: