Заняткі “Тытульная старонка”

Заняткі “Тытульная старонка”

На іншых мовах: ru pl
Заняткі “Тытульная старонка”

У межах праграмы “Скарынаўцы” у біблятэцы Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра адбыліся заняткі “Тытульная старонка”.​

Сёння мы разгортваем кнігу і адразу вачыма шукаем тытульную старонку – першую старонку, дзе пазначаны асноўныя звесткі пра кнігу: назва, аўтар і​ год выдання.​ Рукапісная кніга не мела такой старонкі, а некаторыя​ звесткі рукапісец мог пазначыць у канцы​ рукапіса.​ Друкаваная кніга займела такую важную прэзентацыйную старонку​ ў другой палове XV стагоддзя. А​ ў канцы XVІ стагоддзя ў Еўропе ўжо складана было знайсці кнігу без тытульнага аркуша.​ Наш першадрукар​ Францішак Скарына таксама стварыў прыгожую тытульную старонку да кніг Бібліі з улікам еўрапейскіх традыцый.

На занятках дзеткі размалявалі чорна-белую старонку скарынаўскай Бібліі, зрабілі яе заўважнай і рознакаляровай.

Другім этапам заняткаў стала​ вынаходніцтва ўласнага шрыфта для назвы кнігі. Асновай была тытульная старонка да кнігі “Песня пра зубра”, створаная мастаком Яўгенам Куліком. Дзеткі паспрабавалі напісаць назву кнігі сваімі літарамі.

Трэцім этапам стала стварэнне сваёй уласнай тытульнай старонкі з улікам атрыманых ведаў пра кніжныя традыцыі.

Фота з заняткаў глядзіце ў нашым альбоме​ “Заняткі ‘Тытульная старонка’, 31.10.2022”.