У чацвер пасля нядзелі Найсвяцейшай Тройцы ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, якая традыцыйна называецца Божым Целам.
Урачыстасць Божага Цела пачынаецца Імшой, пасля якой вернікі ў працэсіі праходзяць да чатырох алтароў, якія сімвалізуюць чатыры бакі свету. Ужо шмат стагоддзяў католікі ў свята Божага Цела ідуць па вуліцах гарадоў і вёсак, якія ў гэты дзень становяцца адною вялікаю святыняю Бога Жывога.
Запрашаем у Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр 16 чэрвеня а 18-ай гадзіне.