Запрашаем падлеткаў з 12 па 17 гадоў на летнюю катэхетычную праграму, прысвечаную Эўхарыстыі.
З 17 па 21 жніўня будзем разам пазнаваць скарб, якім з’яўляецца св. Імша, а таксама добра праводзіць час у супольнасці. Адпачынак з Богам — гэта незабыўны час, поўны радасці, малітвы, вясёлых гульняў і шчырых размоў.
Запіс і больш падрабязная інфармацыя: +375445229606