Малітва праслаўлення “Дзеці нясуць міласэрнасць” – гэта фестываль духоўных спеваў, дыялог любові, праслаўлення і падзякі Пану Богу. Малітоўныя спевы, якія выконваюць дзеткі, гучаць асабліва пранікнёна і кранаюць душу.
Дата: 6 красавіка 2024 г.
Час: 11.00–15.00
Адрас: Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр, вул. Серафімовіча, 19, г. Мінск, тэлефон для сувязі: 80173439917
Умовы ўдзелу:
1. Удзел могуць прыняць адзін чалавек або група да дваццаці чалавек.
2. Узрост удзельнікаў: 4–16 гадоў.
3. Падрыхтаваць адзін або два спевы.
4. Запоўніць рэгістрацыйную форму да 15 сакавіка 2024 г.
5. Падчас праграмы прадугледжаны пасілак. Прыезд за кошт удзельнікаў.
Узгадайце, як цудоўна было ў 2023 годзе!
Шчыра запрашаем!
Будзем удзячныя за падтрымку і дабравольныя ахвяраванні.
Банкаўскія рэквізіты:
УНН 102366022, АКПА 380087195000
р/р BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ “БСБ Банк”; БІК UNBSBY2X