Распачынаецца Адвэнт – час падрыхтоўкі да свята Божага Нараджэння. У гэтым часе вельмі важным з’яўляецца ўдзел у адмысловых набажэнствах – Раратах. Гэта незвычайныя службы са свечкамі, прысвечаныя Найсвяцейшай Панне Марыі як знак падзякі за яе згоду прыняць Божую Волю. А сваю назву Імшы атрымалі ад першага радка песні на латыні, якая спяваецца на ўваход святара: “Rorate coeli desuper” (“Дайце, нябёсы, росы з вышыняў”).
У нашай Місіі раратнія Імшы на працягу Адвэнту будуць адбывацца два разы на тыдзень:
Вельмі просім не спазняцца і за 5 хвілін да пачатку Раратаў быць на месцы з загадзя падрыхтаванымі ліхтарыкамі.
Мы падрыхтавалі ўнікальныя хаткі-ліхтарыкі, сярод якіх вы можаце выбраць сваю. Звяртайцеся на рэцэпцыю ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры.