Запрашаем на сустрэчу з аўтарамі кнігі пра вядзенне вясковай гаспадаркі

Запрашаем на сустрэчу з аўтарамі кнігі пра вядзенне вясковай гаспадаркі

На іншых мовах: ru
Запрашаем на сустрэчу з аўтарамі кнігі пра вядзенне вясковай гаспадаркі

Хрысціянскі сацыяльны цэнтр запрашае 16 лістапада ў 13:30 на сустрэчу з аўтарамі кнігі “Вясковая самазанятасць на прынцыпах устойлівага развіцця”.
Мікола Матрунчык, (гаспадар эка-сядзібы “Экафанія”) і Таццяна Кіслая (эксперт па прасоўванню ўласнага прадукта) падзеляцца ўласным досведам: шматгадовага жыцця ў вёсцы; стратамі і прыбытковасцю, ладам харчавання і этна-гастранаміяй.

Асабліва сустрэча будзе карыснай для тых, хто мае сваю гаспадарку, або хто збіраецца распачаць гэту справу.

Будуць закранутыя наступныя тэмы:
– ежа як нутрыцыентная каштоўнасць і здароўе;
– харчаванне і нацыянальныя традыцыі;
– фэсты, побытавая культура, асабісты брэнд.

Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: Мінск, вуліца Серафімовіча, 19.

Запрашаем усіх ахвотных!