Запрашаем на св. Імшу 6 студзеня

Запрашаем на св. Імшу 6 студзеня

На іншых мовах: pl en ru
Запрашаем на св. Імшу 6 студзеня
Запрашаем 6 студзеня а 08:30 на Эўхарыстыю ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана (Тры Каралі).
Падчас св. Імшы адбудзецца асвячэнне крэйды, якой згодна з традыцыяй вернікі пазначаюць дзверы свайго жылля.
Надпіс C+M+B+2026 на дзвярах мае дзве інтэтпрэтацыі.
Літары з’яўляюцца ініцыяламі трох мудрацоў, якія прыбылі ў Бэтлеем, каб пакланіцца нованароджанаму Хрысту (Каспар, Мельхіёр і Бальтазар – Caspar, Melchior, Baltasar). Другая нагадвае скарочаны запіс лацінскага пажадання: Christus mansionem benedicat — “Няхай Хрыстус благаславіць гэты дом”. Праз пазначэнне дзвярэй свайго жылля мы публічна вызначаем сваю веру, указваючы на тое, што ў гэтым месцы жывуць вызнаўцы Хрыста.
Адрас: г. Мінск, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19.