Запрашаем на ўнікальны спектакль “Міракль аб Уршулі” у Дзень святога Валянціна

Запрашаем на ўнікальны спектакль “Міракль аб Уршулі” у Дзень святога Валянціна

На іншых мовах: pl
Запрашаем на ўнікальны спектакль “Міракль аб Уршулі” у Дзень святога Валянціна

У батлеечным спектаклі князь Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька вяртаецца з Парыжу ў родавую ардынацыю ў Нясвіж. Уршуля ў роспачы, чым здзівіць мужа? Гаспадыня Нясвіжскага замку арганізуе прыгожую тэатральную сустрэчу.

​ Каханне – гэта перадусім асаблівыя міжасобавыя адносіны, якія пастаянна развіваюцца. Гэтаму неабходна няспынна вучыцца: прымаць іншых такімі, якія яны ёсць, адорваць пачуццямі і пачуцці прымаць, несці адказнасць за каханую асобу.​ Пра гэта і наш цудоўны спектакль!

Акрамя прадстаўлення Вас чакаюць гульні і святочны торт! Няхай панядзелак стане яркім і радасным!

Калі: 14 лютага (панядзелак). 18.00

Дзе: Бібліятэка Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра

Рэгістрацыя або запіс па тэлефоне абавязковыя!

Электронная рэгістрацыя тут

Запіс па тэлефоне:
+375 17 343-99-17 (Рэцэпцыя)
+375 (44) 770 09 01
samaranin16@gmail.com