18–29 ліпеня ў Місіі добрага Самараніна адбудзецца лінгвістычны летнік “Вакацыі з Богам”.
Працяг змены – 10 дзён
Час прабывання: 08.00–18.00
Узрост дзетак: 7–15 гадоў
Месца: Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр
Гэта ўжо трэці тур летніку, мэты якога – усебаковае развіццё дзяцей, фарміраванне і развіццё асабістых якасцяў, выхаванне ў духу хрысціянскіх каштоўнасцяў, а таксама вывучэнне замежнай мовы (ангельскай), знаёмства з культурнымі асаблівасцямі Беларусі і замежных краін.
Праграма летніка ўключае:
– урокі Божага слова “Вывучаем Біблію разам”
– гульні на развіццё каманднага ўзаемадзеяння
– тэматычныя заняткі на паляпшэнне камунікатыўных здольнасцяў і пашырэння запасу ангельскай лексікі
– творчыя майстэрні
– экскурсіі
– святочныя імпрэзы
Кожная змена асаблівая і непаўторная! Паглядзіце, як ў нас насычана і цікава адбываецца летнік!
Першая змена летніка была адметная біблейскімі сустрэчамі-разважаннямі, спевамі, майстар-класамі па акторскім майстэрстве, сцэнічнай мове, творчай сустрэчай з мастачкай і пісьменніцай Надзяй Букай, вясёлым майстар-класам з мастачкай Марыяй Каралёвай, візітам у Нацыянальны мастацкі музей, праглядам спектакля па кнізе “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча” і ўласнай пастаноўкай “Прыгоды святога Язэпа ў Егіпце”.
Другая змена летніка асаблівая ўрокамі самаспазнання праз мастацтва і творчасць, заснаванымі на сувязі музыкі, рухаў і працы з голасам, творчым праектам “Пошук скарбу Божай любові”, а таксама кніжна-тэатральнай сустрэчай з Таццянай Крыцкай, творчымі чытаннямі ў бібліятэцы Місіі, экскурсіяй ў сядзібу-музей “Стары Менск”.
Вашых дзетак чакае творчы захапляльны адпачынак!
Пра расклад усіх змен летніка чытайце тут.
Падрабязнасці па тэлефоне:
+375 17 343-99-17
+375 (44) 770 09 01
samaranin16@gmail.com