Завершыўся трэці тур летніку “Вакацыі з Богам”

Завершыўся трэці тур летніку “Вакацыі з Богам”

На іншых мовах: pl en
Завершыўся трэці тур летніку “Вакацыі з Богам”

19 ліпеня завяршыўся тур на тэму “Дапамога бліжняму”. Дзеці разам з выхавацелямі наведалі шмат цікавых месцаў і ўзялі ўдзел у сэнсоўных занятках.


Апроч мерапрыемстваў у межах місіі і візіту ў дом сясцёр Уршулянак, выхаванцы нашага цэнтру наведалі:
– музей навукі “Квантум”;
– дзіцячую чыгунку;
– экскурсію па гістарычным цэнтры горада;
– кінапрагляд і інш.


За добрыя ўчынкі на адрас бліжняга і дапамогу, выхавацелі незаўважна кідалі ў сакрэтныя скрыні папяровыя сэрцайкі. Гэтыя сэрцы, нібыта сапраўдныя скарбы дабрыні, можна было памяняць на пачастункі і падарункі для бліжніх на дабрачынным “кірмашы”. Напрыканцы вакацый, дзеткі адчынялі свае скрыні і атрымлівалі свае скарбы, каб працягваць дзяліцца дабрынёй.


Кожны дзень мы паглыблялі тэму з перспектывы хрысціянскай запаведзі любові і вучыліся канкрэтна дапамагаць іншым. Былі гульні, катэхезы, спатканні з цікавымі людзьмі,  інтэрактыўныя заняткі, майстар-класы. Дзеці ўключаліся ў дробную дапамогу ў Місіі, што для некаторых сталася нагодай да здабыцця новых навыкаў патрэбных у штодзённым жыцці.


Упэўнены, што ўспаміны аб гэтых дзвух тыднях застануцца ў сэрцах надоўга. Як і разуменне таго, што дапамога бліжняму – найважнейшая з каштоўнасцяў.