Завяршыўся летнік пад дэвізам “Бог дае нам таленты для служэння бліжняму”

Завяршыўся летнік пад дэвізам “Бог дае нам таленты для служэння бліжняму”

Завяршыўся летнік пад дэвізам “Бог дае нам таленты для служэння бліжняму”

З 14 па 25 жніўня ў Місіі Добрага Самараніна​ адбываўся чацьвёрты тур летніка “Вакацыі з Богам”. Летнік прайшоў пад дэвізам “Бог дае нам таленты для служэння бліжняму”. На працягу двух тыдняў дзеці разважалі над словам “пакліканне”, вывучалі сябе, свае здольнасці, таленты і тое, як яны могуць паслужыць бліжнім.

Варта азначыць, што ўсе, нават самыя маленькія ўдзельнікі, прымалі актыўны ўдзел у жыцці летніка:

  • загартоўвалі і ўмацоўвалі цела ранішняй зарадкай і актыўнымі гульнямі на свежым паветры;
  • развівалі эмацыйны інтэлект і камунікатыўныя здольнасці праз гульні і заданні;
  • шукалі адказы на пытанні “Што такое пакліканне? Навошта чалавеку пакліканне? Як знайсці сваё?”;
  • вывучалі англійскую мову;
  • ажыццявілі пілігрымку ў горад​ Глыбокае;

​Чацьвёрты тур летніка быў насычаны на падзеі і добрыя эмоцыі,​ завяршыўся невялікай імпрэзай з удзелам бацькоў.

Кожны​​ тур летніка “Вакацыі з Богам”-2023​ у Місіі Добрага Самараніна меў цікавую і ўнікальную праграму.

Чытайце, як насычана, цікава і плённа адбыліся:

Да сустрэчы ў Місіі Добрага Самараніна!

Падрабязнасці па тэлефонах:​​​ +375 (17) 343-99-17​ /​ +375 (44) 770 09 01
E-mail:​​​​ samaranin16@gmail.com

Будзем удзячныя за ахвяраванні, якія можна пералічыць на рахунак:

Банкаўскія рэквізіты:
УНП 102366022, АКПА 380087195000
р/р BY63UNBS30151611900000001933
ЗАТ “БСБ Банк”; БІК UNBSBY2X

Альбо падтрымаць наз праз сістэму​​​ Web-pay.