“Жыццё без залежнасцей”. Адкрыццё экспазіцыі

“Жыццё без залежнасцей”. Адкрыццё экспазіцыі

На іншых мовах: ru en pl
“Жыццё без залежнасцей”. Адкрыццё экспазіцыі

4 снежня 2024 года ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбудзецца адкрыццё экспазіцыйнай музейнай прасторы “Жыццё без залежнасцей”.
Будзе нададзена ўвага адлюстраванню асноўных этапаў фарміравання залежнасцей (алкагольнай, гульнявой і інш) і паказаны шляхі выхаду з праблемных сітуацый. У прасторы будзе нададзена ўвага такім дзеячам, якія стараліся паказаць праблему заганных звычак. Гэта літаратар Аляксандр Ельскі, ксёндз Юозас Булька, пісьменнік Ян Баршчэўскі і інш. Таксама будзе адлюстравана, што пра залежнасці згадваецца ў Бібліі. Ксёндз Ян Зея, капелан манахінь уршулянак на беларускім Палессі, вельмі падтрымліваў мясцовыя брацтвы цвярозасці. Лічыў, што вялікія рэчы “магло здзейсніць звычайнае парафіяльнае брацтва”.

Прастора “Жыццё без залежнасцей” будзе інтэрактыўная.

Пачатак мерапрыемства ў 18.30 (4 снежня 2024 года).
Запрашаем усіх ахвотных.
Адрас: г. Мінск, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр, вул. Серафімовіча, 19.