Ксяндзы з законніцкай супольнасці хрыстусоўцаў запрашаюць юнакоў, якія ўжо скончылі школу, на трохдзённую біблійную сустрэчу «Знайдзі сваё месца ў Касцёле». Сустрэча пройдзе з 24 па 26 лютага ў Мінску, звяртае ўвагу Сatholic.by.
«У святле Божага слова хочам знайсці сваю дарогу да шчасця, гледзячы на прыклад апосталаў. На чарговай сустрэчы будзем прыглядацца да гісторыі паклікання і жыцця святога Пятра»,— адзначаюць арганізатары.
Сустрэча адбудзецца ў памяшканні Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ў Мінску па адрасе: вул. Серафімовіча, 19.