Зварот сястры Чаславы з нагоды распачацця Навэнны перад Звеставаннем

Зварот сястры Чаславы з нагоды распачацця Навэнны перад Звеставаннем

Зварот сястры Чаславы з нагоды распачацця Навэнны перад Звеставаннем

Дарагія Сябры Місіі, Супрацоўнікі, Бацькі дзетак, якія наведваюць Місію!

Сёння 16 сакавіка распачынаецца Навэнна перад вялікай Урачыстасцю Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (25 сакавіка). Звяртаюся да ўсіх Вас з сардэчнай просьбай далучыцца да гэтай малітвы, каб прасіць Багародзіцу за нашу Бацькаўшчыну.

Хто, як не Марыя, якая стаяла пад Крыжам свайго Сына, пачуе стагнанні з вязніцы, зразумее прабітыя дзідай сэрцы шматлікіх беларусоў. Сёння мы ўсе знаходзімся ў адной вялікай вязніцы граху і цемры, сёння мы ўсе прагнем сапраўднай вясны і перамен, але гэта не адбудзецца без унутраннага навяртання.

Давайце разам прасіць Марыю – Маці Хрыста – аб дапамозе, яна не пакіне нас! Толькі дзякуючы малітве, мы зможам перамагчы зло і жыць у сапраўднай свабодзе.

Падчас 9 дзён прапаноўваю маліцца таямніцу Звеставання Найсв. Панне Марыі.

1раз- Ойча наш
10 раз- Вітай, Марыя
Малiтва св. Бэрнарда

Запрашаю да супольнай малітвы,
с. Часлава