Навіны Заняткі для дзяцей і моладзі на аснове сямейных каштоўнасцяў Хрысціянства, набажэнствы і цёплыя сустрэчы для бацькоў. Некамерцыйная ўстанова, дзейнічаем на ахвяраванні бацькоў і зычлівых людзей. Ахвяраваць Ахвяраваць
Пілігрымка дзяцей Місіі ў Івянец 14 June 2024 12 чэрвеня дзеткі Місіі адведалі мястэчка Івянец з цікавай пазнавальнай праграмай. Падчас падарожжа спадар Павел Каралёў распавядаў цікавосткі пра мясціны, якія праязджалі пілігрымы, таму дарога мінула вельмі хутка. У Івянцы гасцей сустрэлі… Далей
Відэаўспамін з Будслава ў Сусветны дзень дзіцяці 13 June 2024 Прапануем відэаролік з Сусветнага дня дзіцяці, які адбыўся сёлета ў Будславе 1 чэрвеня. Прыемнага прагляду! https://youtu.be/sOMQieODl3Y Далей
Адбылася лекцыя пра адносіны паміж бацькамі, педагогамі і дзецьмі 8 June 2024 У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылася цікавая лекцыя пад назваю: “Як пабудаваць адносіны паміж бацькамі, педагогамі і дзецьмі на карысць дзецям”. Перад зацікаўленымі выступіла Вольга Пісарык (Вікторыя, Канада — Мінск, Беларусь). Гэта вучаніца… Далей
Другі тур летніка “Вакацыі з Богам” пройдзе з 17 па 28 чэрвеня 7 June 2024 Запрашаем дзетак і падлеткаў ад 7 да 15 гадоў на летнік, тэма якога – “Я і маё месца ў свеце”. Час прабывання: 08.00–18.30 Працяг – з 17 па 25 чэрвеня (буднія дні)… Далей
Больш за паўтары тысячы дзяцей з усіх дыяцэзій Беларусі адсвяткавалі Сусветны дзень дзіцяці ў Будславе 2 June 2024 Тэкст: Мікола Гракаў / Фота: Вераніка Сяменчык / Місія Добрага Самараніна / Catholic.by 1 чэрвеня ў Будславе адбылося святкаванне Сусветнага дня дзіцяці, спалучанае са штогадовай сустрэчай дзяцей, якія сёлета прыступілі да Першай святой Камуніі. Мерапрыемств адбывалася ў… Далей
Відэа пра Будслаў да Сусветнага дня дзіцяці 2 June 2024 Сябры, дзелімся з вамі відэа, падрыхтаванае да Сусветнага дня дзіцяці, якое мы сёлета святкавалі ў Будславе, але, на жаль, не змаглі з-за дажджу яго вам там паказаць. Атрымлівайце асалоду! https://youtu.be/kisSezUyuNQ Далей
Летам св. Імшы застаюцца ў нядзелю а 12-й 1 June 2024 У летні перыяд у Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры ў капліцы будзе адбывацца толькі адна святая Імша на тыдні – у нядзелю ў 12:00 Далей
Працэсія на свята Божага Цела вакол будынка Місіі 30 May 2024 30 мая, ва ўрачыстасць Божага Цела, у Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылася святая Імша, а таксама працэсія вакол будынка Місіі. У працэсіі ўдзельнічаў душпастыр Місіі Добрага Самараніна айцец Аляксандр Шамрыцкі MIC, а таксама… Далей