Навіны Заняткі для дзяцей і моладзі на аснове сямейных каштоўнасцяў Хрысціянства, набажэнствы і цёплыя сустрэчы для бацькоў. Некамерцыйная ўстанова, дзейнічаем на ахвяраванні бацькоў і зычлівых людзей. Ахвяраваць Ахвяраваць
У бібліятэцы чыталі і малявалі добрую казку “Кураня” 11 May 2022 Чаму добрую казку? Таму што яна, як і ўсе казкі, заканчваецца добра, а таксама таму што ўваходзіць у кнігу пад назвай “Добрыя казкі”. У кнізе сабраны казкі сучаснага беларускага аўтара Алены Міхаленка.… Далей
“Мы хрысціяне розных канфесій і людзі, якія любяць спяваць” 10 May 2022 У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры для ўдзельнікаў суполкі “Самаранін” і Сацыяльнага Валанцёрскага Клуба выступіў хор “Пілігрымы” мінскага прыходу святой Вольгі. Кіраўнік хору кандыдат мастацтвазнаўства Любоў Шпакоўская распавяла, што хор налічвае ўжо каля трыццаці… Далей
Запрашаем на творчую сустрэчу “Аксана Аракчэева збірае сяброў!” 6 May 2022 У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбудзецца творчая сустрэча з мастачкай Аксанай Аракчэевай! Топ-5 цікавых фактаў пра Аксану Аракчэеву: 1. Не ведае, што такое сумны настрой. Яна сама і яе творы напоўнены сонцам і… Далей
Запрашаем на летнікі “Вакацыі з Богам” 6 May 2022 Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр прапануе чатыры туры летніх вакацый. Дзетак чакае творчы захапляльны адпачынак з раніцы да вечара па будніх днях! Узрост дзетак: 7–15 гадоў Час прабывання: 08.00–18.00 Працяг змены – 10 дзён… Далей
Запрашаем на музычна-паэтычную праграму “Ростані” 5 May 2022 Праграма “Ростані” ўключае беларускую вакальную музыку розных эпох і розных кірункаў. Барока, класіка, народныя песні будуць выкананыя таленавітымі салістамі беларускай оперы – Таццянай Гаўрылавай і Юрыем Гарадзецкім. Партыя фартэпіяна – Паліна Задрэйка.… Далей
Запрашаем на канферэнцыю “Хрысціянская сям’я перад абліччам сучасных выклікаў” 4 May 2022 7 мая ў Хрысціянскім сацыяльным цэнтры ў Мінску адбудзецца канферэнцыя на тэму “Хрысціянская сям’я перад абліччам сучасных выклікаў”. Арганізатарам канферэнцыі, у якой возьмуць удзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі і арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, выступае Экспертная… Далей
Расклад набажэнстваў у Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры 30 April 2022 4 траўня – СЕРАДА 14.00–17.00 – Ружанец у інтэнцыі міру 17.00 – Святая Імша 5 траўня – ЧАЦВЕР 9.00 – Святая Імша 8 траўня – НЯДЗЕЛЯ 12.00 – Святая Імша Далей
Велікодныя паштоўкі ад Марыі Каралёвай 29 April 2022 Мастачка Марыя Каралёва прыдумала паштоўкі-размалёўкі, каб кожны змог размаляваць іх сам у любімыя колеры і даслаць родным або сябрам. Дзеткі Місіі з дапамогай мастачкі з радасцю стваралі свае яркія віншаванні. Усе… Далей