Асвячэнне велікодных страваў

Асвячэнне велікодных страваў

На іншых мовах: pl ru en
Асвячэнне велікодных страваў

Традыцыйна, у Вялікі чацвер ў Місіі Добрага Самараніна адбылася “Свянцонка” – асвячэнне велікодных страваў. 

Як і штогод, дзеткі, бацькі, супрацоўнікі Місіі і ўдзельнікі супольнасці “Самаранін” сабраліся як вялікая сям’я​.​ Кожны атрымаў падарунак —​ пачастунак на велікодны стол.​

Сярод цёплых словаў віншаванняў прагучалі таксама зычэнні для духоўнага айца нашай Місіі, кс. Аляксандра Шамрыцкага MIC, з нагоды успаміну ўстанаўлення святарства. З віншаваннямі звярнуліся да святара наймалодшыя наведвальнікі Місіі, а таксама моладзь, якая ўдзельнічае ў Эўхарыстычным Руху Моладзі.