Традыцыйна, у Вялікі чацвер ў Місіі Добрага Самараніна адбылася “Свянцонка” – асвячэнне велікодных страваў.

Як і штогод, дзеткі, бацькі, супрацоўнікі Місіі і ўдзельнікі супольнасці “Самаранін” сабраліся як вялікая сям’я. Кожны атрымаў падарунак — пачастунак на велікодны стол.
Сярод цёплых словаў віншаванняў прагучалі таксама зычэнні для духоўнага айца нашай Місіі, кс. Аляксандра Шамрыцкага MIC, з нагоды успаміну ўстанаўлення святарства. З віншаваннямі звярнуліся да святара наймалодшыя наведвальнікі Місіі, а таксама моладзь, якая ўдзельнічае ў Эўхарыстычным Руху Моладзі.
