Супрацоўнікі  Місіі наведалі выставу, прысвечаную 100-годдзю Віленскага музея імя Івана Луцкевіча

Супрацоўнікі Місіі наведалі выставу, прысвечаную 100-годдзю Віленскага музея імя Івана Луцкевіча

На іншых мовах: pl ru
Супрацоўнікі  Місіі наведалі выставу, прысвечаную 100-годдзю Віленскага музея імя Івана Луцкевіча

Гэта першы беларускі нацыянальны музей, які сваёй асноўнай мэтай ставіў збор, захаванне і папулярызацыю найперш беларускай гісторыі, культуры і мастацтва. А Іван Луцкевіч – выбітны беларускі дзеяч першай пал. ХХ ст., перадаўшы сваю ўласную калекцыю старажытнасцяў Беларускаму навуковаму таварыству ў Вільні, тым самым паклаў пачатак стварэнню музея.

Экскурсію праводзіў куратар выставы – Зміцер Моніч, які расказаў пра багатую і разнастайную калекцыю Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча.