У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылася сустрэча катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылася сустрэча катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

На іншых мовах: en
У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры адбылася сустрэча катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі

9 мая ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры ў Мінску з удзелам арцыбіскупа Станеўскага адбылася сустрэча катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

У сустрэчы ўзялі ўдзел 18 катэхетаў: кансэкраваных асоб і свецкіх вернікаў, якія ў парафіях вучаць рэлігіі дзяцей і моладзь, а таксама катэхізуюць дарослых, рыхтуючы іх да прыняцця сакрамэнтаў.

     

     

Напачатку адбылася Эўхарыстычная адарацыя з Маёвым набажэнствам да Найсвяцейшай Панны Марыі, а потым — святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. У прамоўленай гаміліі арцыпастыр заахвоціў сабраных да адданага выканання даручанага ім Касцёлам адказнага задання дзеля пашырэння Божага Валадарства.

На сустрэчы былі абмеркаваныя праграмы па правядзенні традыцыйных душпастырска-катэхетычных акцый “Канікулы з Богам”.

Катэхеты маглі падзяліцца сваім вопытам працы з дзецьмі і моладдзю і заахвоціць адзін аднаго да яшчэ большай руплівасці ў працы на ніве Пана.

   

с. Любаміра Кругавая ОР / Catholic.by