Запрашаем 26 красавіка ў аўтобусную пілігрымку

Запрашаем 26 красавіка ў аўтобусную пілігрымку

На іншых мовах: pl ru en
Запрашаем 26 красавіка ў аўтобусную пілігрымку

Хрысціянскі сацыяльны цэнтр запрашае 26 красавіка 2026 года ў аўтобусную пілігрымку па маршруце: Мінск – Солы – Дайлідкі – Гервяты – Варняны – Міхалішкі – Гудагай – Мінск.

У Солах збярогся адзін з самых прыгожых касцёлаў 20 стагоддзя.
У мясціне Дайлідкі захаваўся касцёл Апекі Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Час будаўніцтва храма (1920-я гг.) пакінуў у знешнім выглядзе стыль нацыянальнага архітэктурнага мадэрна.
Найвышэйшы касцёл Беларусі (64 метра) убачым у Гервятах. Гэтая святыня напэўна самая папулярная сярод турыстаў Беларусі. Часам храм называюць “Беларускі Нотр-Дам”.
Варняны збераглі храмавы комплекс 18 стагоддзя, а таксама цікавую вежу данжон на востраве.
Міхалішкі нас сустрэнуць храмам у стылі сармацкага барока. Унутры святыні збярогся адзін з самых унікальных інтэр’ераў. Там размешчана больш сотні скульптур з ляпніны. Дазнаемся, чаму гэты храм так адпавядае характару беларуса.
Наведаем таксама і храм Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі (1764 г.) у вёсцы Гудагай, дзе захоўваецца цудатворны абраз.
Падчас вандроўкі будзе расповед пра асобы і святыні, таксама магчымасць удзелу у пазнавальнай віктарыне. Наконт запісу на пілігрымку тэлефануйце або пішыце: +375297762435.

Ахвяраванне за пілігрымку складае 90 бел. рублёў.
Працягнем разам спазнаваць старонкі хрысціянскай гісторыі Беларусі.