Навіны Заняткі для дзяцей і моладзі на аснове сямейных каштоўнасцяў Хрысціянства, набажэнствы і цёплыя сустрэчы для бацькоў. Некамерцыйная ўстанова, дзейнічаем на ахвяраванні бацькоў і зычлівых людзей. Ахвяраваць Ахвяраваць
Распачаўся другі тур летніка. Дзеці ўдзельнічалі ў квэсце 16 June 2021 Падчас змены ўдзельнікі гэтай летняй праграмы ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры падцягваюць англійскую мову. Спадарыня Вераніка, аніматарка летніка, распавяла самараніну: “Цяпер у нас тэма — сярэднявечча, князі і даўнія часы ВКЛ. У панядзелак… Далей
Скончылася першая змена летніка з Васілём Дранько-Майсюком 14 June 2021 З 1-га па 11-га чэрвеня ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры праходзіў першы тур дзіцячых вакацый. Яны былі пабудаваныя на аўтарскай інтэрактыўна-тэатралізаванай праграме ад Васіля Дранько-Майсюка. Таксама летнік быў насычаны вандроўкамі, экскурсіямі і майстар-класамі.… Далей
Адбыўся выніковы спектакль першага тура дзіцячага летніка ў Місіі 12 June 2021 Дзеці паставілі два спектаклі па творах Леаніда Дранько-Майсюка — “Вершы для Хомкі” і “Цацачная крама”. У аўдыторыі былі бацькі, выхавацелі і дзеткі якія наведваюць летнюю праграму ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры. Падчас спектакляў… Далей
Аксана Аракчэева правяла майстар-клас па маляванні партрэта 10 June 2021 Маляваць з сапраўднай мастачкай – адказна і цікава! Аксана Аракчэева завітала да дзетак, каб навучыць іх маляваць партрэт. Усё было па-сапраўднаму: мадэлі, мастакі, кансультацыі ад эксперта і выстава! Усе здымкі тут Далей
Запрашаем на семінары дзіцячага псіхолага і псіхатэрапеўта Іллі Багуцкага 10 June 2021 Ілля спецыялізуюецца на дапамозе дзецям ад 6 мес. да 5 год і іх бацькам. Працуе з дзецьмі, якія развіваюцца адпаведна ўзросту і тымі, якія маюць асаблівасці ў развіцці. Выкарыстоўвае метады гульнятэрапіі, нейрапсіхалогіі… Далей
Выхаванцы Цэнтра наведалі выставу “Чырвоная кніга” ў Нацыянальнай бібліятэцы 7 June 2021 Што такое арт-кніга і што такое гравюра; чаму ў “Чырвонай кнізе” выявы проста выціснутыя на белай паперы, а вобразы жывёл на старонках ледзь праглядаюцца і нібы раствараюцца; як мастацкімі сродкамі можна прыцягнуць… Далей
Дзеці з Жодзіна наведалі Цэнтр на заканчэнне т.зв. белага тыдня 7 June 2021 Разам з айцом Міхаілам Цвячкоўскім група памалілася на св. Імшы, а пазней бавіла час падчас супольнай забавы і пачастунка. Гэта сустрэча была заканчэннем белага тыдня, г.зн. тыдня пасля прыняцця першай св. Камуніі… Далей
У Місіі выступіў гурт “Міхаэлькі” 7 June 2021 Перад наведвальнікамі летніка ў Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры выступіў дзіцячы хор з парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску. Разам з дзецьмі спявалі мастацкія кіраўнікі Вольга Хілько, Анастасія Усніч, Ядзвіга Багдановіч і Анатоль Лазарчук.… Далей