Галоўная Заняткі для дзяцей і моладзі на аснове сямейных каштоўнасцяў Хрысціянства, набажэнствы і цёплыя сустрэчы для бацькоў. Некамерцыйная ўстанова, дзейнічаем на ахвяраванні бацькоў і зычлівых людзей. Ахвяраваць Ахвяраваць
11 лютага адзначаем Сусветны дзень хворага 23 January 2023 Запрашаем 11 лютага (субота) а 12-ай гадзіне ў Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр на Святую Імшу. У гэты дзень удзяляецца сакрамэнт намашчэння хворых усім прысутным хворым і людзям пажылога ўзросту. Сусветны дзень хворага ў… Далей
Запрашаем адсвяткаваць разам Дзень бабулі і дзядулі 22 January 2023 4 лютага (субота) Місія Добрага Самараніна сардэчна запрашае бабуль і дзядуляў разам з бацькамі нашых выхаванцаў на святочную праграму, якая ўключае канферэнцыю, канцэрт-віншаванне і пачастунак. Такія сустрэчы вельмі важныя. Дзядулі і бабулі… Далей
2 лютага – свята Ахвяравання Пана. Запрашаем на Святую Імшу! 22 January 2023 2 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята Ахвяравання Пана, якое традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі. Важна, што Капліца нашай Місіі мае тытул “Ахвяравання Пана Езуса ў святыні” і… Далей
У Місіі стартуе “БАЦЬКОЎСКАЯ АКАДЭМІЯ”! 14 January 2023 28 студзеня пачынае працу новы ўнікальны праект для бацькоў і тых, хто толькі плануе імі стаць, а таксама для ўсіх, каму цікава даведацца больш пра выхаванне дзяцей. Асноўная мэта “Бацькоўскай акадэміі”: павышэнне… Далей
Нашы калядныя замалёўкі 13 January 2023 Выхаванцы Місіі накіраваліся ў Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, каб паглядзець свае малюнкі і іншых юных мастакоў на выставе “Калядныя замалёўкі 2022”. Гэта выстава – прастора, дзе дзеці маюць унікальную магчымасць… Далей
З псіхолагам аб патрэбах, жаданнях і рэсурсах 13 January 2023 У Хрысціянскім Сацыяльным Цэнтры для ўдзельнікаў суполкі “Самаранін” і Сацыяльнага Валанцёрскага Клуба адбылася сустрэча з клінічным псіхолагам і нейрапсіхолагам Алай Шчацінінай. Гутарка была пра запатрабаванні, жаданні і іх рэалізацыю. Ала Шчацініна мае… Далей
“Калядны званочак” нясе радасць кожнаму 10 January 2023 Супрацоўнікі і дырэктар Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра, сястра Часлава Навіцкая USJK, наведалі аддзяленне дзённага знаходжання для маладых людзей з цяжкімі і шматлікімі парушэннямі развіцця дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскага раёна”… Далей
Віншаванні праваслаўным братам і сёстрам ад с. Чаславы USJK 6 January 2023 Дарагія дзеткі, бацькі, супрацоўнікі і сябры Місіі праваслаўнага веравызнання! Са святам Раства Вас, жадаю, каб Вы былі моцныя духам, непахісныя ў веры і адважныя ў любові! З дарам малітвы, с. Часлава USJK Далей